За выдачу звестак Бяляцкага літоўскай чыноўніцы вынеслі заўвагу

Гаворка ідзе пра супрацоўніцу дэпартамента міжнароднага права Міністэрства юстыцыі Літвы Андраду Бавеян, удакладняе партал DELFI. Пра такую меру пакарання паведаміў літоўскі міністр юстыцыі Рэмігіюс Шымашус.

Па яго словах, падчас праверкі было выяўлена, што загадчыцы не хапіла ініцыятывы і дальнабачнасці.

Раней Шымашус казаў, што за выдачу звестак Бяляцкага адказнымі могуць быць прызнаныя тры чалавекі. Аднак адказалі за гэта толькі двое. Акрамя Бавеян, гэта кіраўніца Дэпартамента міжнароднага права Аўшра Бернаценэ. Яна сышла з пасады. Яшчэ ў адной супрацоўніц Мінюста, як прызнана, не было пастаянных абавязкаў аказваць прававую дапамогу — яна адказвала толькі за прыём дакументаў і іх перадачу іншым.

Міністр юстыцыі кажа, што пакаранне не мяккае, бо пазачарговая ацэнка кваліфікацыі можа мець цяжкія наступствы для чыноўніцы. Пасля праверкі кваліфікацыі чалавека могуць панізіць на пасадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі