“Яваровы людзі” выдадуць альбом радзільных песень

Беларуска-канадскі гурт “Яваровы людзі” запісвае новую пласцінку. Пра гэта падчас фэсту “Камяніца” Еўрарадыё паведаміла ўдзельніца каманды Аляксандра Саленік:

 “Мы рыхтуем новы альбом з радзільнымі песнямі, таму што за апошнія 2-3 гады ў нашым калектыве нарадзілася шмат маленькі чалавечкаў. І вось мы спявалі-спявалі радзільныя песні, ладзілі радзільны абрад і вырашылі, што трэба ўжо і дыск запісаць. Мы ўжо запісалі частку матэрыялу і я спадзяюся, неўзабаве запішам астатняе”.

Гэта будзе ўжо трэці альбом спеўнага гурта з Таронта. Першы —“Іскарка-прыгаўка” убачыў святло ў 2004 годзе. Другі – “Вырай” – у 2010-м. Нагадаем, у гурце “Яваровы людзі” бяруць удзел беларусы, якія жывуць у Канадзе. Кіруе ім грамадская дзеячка і рэдактарка “Беларускага слова” Віялета Кавалёва.

На фота Аляксандра Саленік впадчас выступу на фэсце "Камяніца". Аўтар фота - Алег Пашак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі