Як будавалі мінскае метро (інфаграфіка, фота)

Першая лінія мінскага метро была адчынена 30 чэрвеня 1984 года ад станцыі "Інстытут культуры" да "Валгаградскай" (цяпер "Маскоўская"). Апошнія станцыі Грушаўка, Міхалова і Пятроўшчына планавалася здаць яшчэ ў верасні, потым дата была перанесеная на 7 лістапада. Але ўрэшце было вырашана адыйсці ад амаль ужо традыцыі і адчыніць новыя станцыі 6 лістапада. Для пасажыраў новыя станцыі пачнуць працаваць толькі 7 лістапада.

У бліжэйшых перспектывах станцыя "Малінаўка" адкрыццё плануецца ў верасні 2013 года. За Малінаўкай да верасня 2014 плануюць пабудаваць станцыю "Шчомысліца".

У 2017 годзе плануюць запусціць першы ўчастак трэцяй лініі, якая у перспектыве звяжа Зялёны Луг з Курасоўшчынай. Спачатку яна будзе складацца з 7 станцый.

У вельмі далёкай перспектыве ёсць планы пабудаваць чацвёртую лінію, якая звяжа ўсе тры. Яна пройдзе ад плошчы Бангалор да Чыжоўкі праз "Акадэмію навук" і "Трактарны завод".

Будаўніцтва станцыі "Кастрычніцкая"

Станцыя "Купалаўская" побач з тэатрам Янкі Купалы

"Плошча Перамогі"

"Няміга"

 

"Кунцаўшчына"

 

"Уручча"

 

Фота: БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі