Вызваленне палітвязня Парфянкова чакаецца ў суботу а 11-й гадзіне

Сяргей Гоўша: “Сёння тэлефанаваў у турму, каб даведацца, калі там выпускаюць. Мне сказалі, што гэта будзе прыкладна з 11 да 13 гадзінаў — будзем чакаць”.

Магчыма, Парфянкоў не выйдзе з дзвярэй турмы адразу па вызваленні. Па словах Гоўшы, супрацоўнікі адміністрацыі могуць цішком вывезці вязня на аўтамабілі, напрыклад, на вакзал. І адсачыць гэта праваабаронцам будзе складана. Тым не менш, яны будуць чакаць Васіля Парфянкова ля турмы.

Нагадаем, за акцыю 19 снежня 2010 года Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады калоніі строгага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Оршы. 11 жніўня 2011 года памілаваны Лукашэнкам і вызвалены.

Але 29 траўня 2012 года Парфянкова асудзілі за парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду. Падставай для гэтага стаў яго ўдзел у грамадска-палітычным жыцці. 24 ліпеня Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў. 9 жніўня Васіль Парфянкоў быў ізноў узяты пад варту. Ён адбывае пакаранне ў калоніі ў Баранавічах.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі