Урад Вялікабрытаніі будзе ціснуць на Еўрасаюз дзеля новых жорсткіх санкцый супраць Беларусі. Гэта адказ на парушэнне правоў чалавека, паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на The Independent.
На сустрэчы ў Савеце па міжнародных справах ЕС у Люксембургу брытанскі міністр замежных спраў Уільям Хейг таксама прапануе міністрам забараніць выдачу віз і замарозіць актывы блізкіх паплечнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
Меры таксама павінны закрануць інтарэсы бізнэсу, звязанага з беларускім рэжымам. У прыватнасці, гаворка ідзе пра Уладзіміра Пефціева, вядомага як "банкір Лукашэнкі".