ВНУ: За чэмпіянат па хакеі студэнты будуць вучыцца летам

121115_martynovi4_studenty.mp3

Студэнтаў БДУ на час чэмпіянату хочуць адправіць на вакацыі. Давучвацца і здаваць сесію яны, магчыма, будуць улетку, але і адпачнуць паболей, расказваюць Еўрарадыё ў рэктараце БДУ:

“На адзін-два тыдні будуць скарочаныя семестры. Заняткі будуць да сярэдзіны ліпеня. Адна-дзве пары ў тыдзень дадасца, але ніякіх скарачэнняў гадзін не плануецца. Крыху павялічыцца нагрузка. Пяты курс вучыцца падчас чэмпіянату”.

Еўрарадыё абяцаюць, што высяляць пяты курс з інтэрнатаў не будуць, бо не ўсе месцы аддаюць турыстам. Ці ўжывуцца студэнты з хакейнымі аматарамі? Бо БДУ збіраецца засяліць турыстамі інтэрнаты № 11 у студэнцкай вёсцы і № 7 каля стадыёна “Дынама”.

Студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі на хакейных вакацыях прапануюць падзарабіць.

“Падчас летніх вакацый, зробім заняткі. Дзесьці давядзецца заняткі ушчыльніць, вакацыі перанесці. Мы студэнтаў будзем рыхтаваць, калі пагодзяцца, да абслугоўвання чэмпіянату. Нам патрэбныя зусім розныя рабочыя, для абслугоўвання інтэрнатаў, напрыклад”, — кажуць ва ўніверсітэце.

У Беларускім эканамічным універсітэце вучоба скароціцца, але аплата за навучанне не зменіцца: “Яны ж плацяць не за гадзіны, а за вучэбны план. А ён захаваецца”, — тлумачаць Еўрарадыё ў БДЭУ.

Змясціць графікі вучобы мусяць сем сталічных ВНУ. Міністэрства адукацыі яшчэ не вырашыла, як менавіта будзе выглядаць навучальны год падчас чэмпіянату:

“Яшчэ няма канчатковай пастановы”, — запэўніваюць нас у міністэрстве.

А вось выкладчыкам чэмпіянат ускладніць жыццё. Парушаецца вучэбны план. На геаграфічным факультэце БДУ кажуць проста: “калі трэба зрабіць — зробім”.

“Скрараціць… Ёсць жа нейкія нормы, не больш за 6-8 гадзін на дзень. А калі мы будзем ушчыльняць, то, можа, будзе і па 10 гадзін. Будуць праблемы, але калі трэба зрабіць — зробім”, - адказваюць у БДУ.

Падчас чэмпіянату свету па хакеі чыноўнікі плануюць размясціць у студэнцкіх інтэрнатах да 10 тысяч турыстаў.

Фота: 1.bp.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі