Дзеля чэмпіянату-2014 студэнтам сямі ўніверсітэтаў скароцяць навучальны год

Іх інтэрнаты падчас чэмпіянату свету па хакеі–2014 у Мінску будуць выкарыстоўвацца ў якасці часовага месца пражывання для турыстаў. Як паведамляе interfax.by, студэнты застануцца без зімовых вакацыяў. Зімовая сесія ў іх будзе ісці з 23 снежня 2013 года па 12 студзеня 2014 года. Адразу пасля яе пачнецца вясновы семестр — з 13 студзеня па 30 сакавіка 2014 года. А з 31 сакавіка ўсе сыходзяць на вакацыі.

Паводле гэткага графіку будуць навучацца студэнты 1-4-х курсаў Белдзяржуніверсітэт, БДУІР, БДЭУ, медуніверсітэт, БДПУ імя М.Танка, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, БДТУ. Выпускныя курсы будуць навучацца ў звычайным рэжыме.

Дарэчы, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт адмовіўся вучыць студэнтаў паводле гэтага графіку. Хаця ў яго інтэрнат таксама плануецца засяляць хакейных заўзятараў.

Нагадаем, што чэмпіянат пройдзе ў Мінску з 9 па 25 траўня 2014 года.

Фота — inva-life.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі