Усходняе партнёрства далучыцца да пазіцыі ЕС па Беларусі?

У звароце згадваецца, што Еўрасаюз стварыў Усходняе партнёрства дзеля падтрымкі рэформаў у краінах Усходняй Еўропы, і найперш — дэмакратычнага развіцця і вяршэнства закону.

Форум грамадзянскай супольнасці выказвае заклапочанасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Аўтары звароту шкадуюць, што ў папярэдняй версіі Дэкларацыі саміту не гаворыцца пра падтрымку пазіцыі ЕС пяццю астатнімі краінамі Усходняга партнёрства. Яны заклікаюць кіраўнікоў дзяржаў і старшыняў урадаў Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны сінхранізаваць сваю пазіцыю па Беларусі з той, якой трымаецца Еўрасаюз, піша "Народная Воля".

Нагадаем, што Еўрасаюз выказаўся за неадкладнае і безумоўнае вызваленне і рэабілітацыю беларускіх палітвязняў як умову дыялогу з афіцыйным Мінскам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі