У забойстве гомельскага студэнта падазраюць скінхэда і сябра БРСМ

Нагадаем, у жорсткім забойстве з мэтай рабавання, якое было здзейснена 20 ліпеня 2012 года, абвінавачваюцца двое мясцовых жыхароў — аднаму 17 гадоў, другі на два гады старэйшы.

На судзе высветліліся некаторыя падрабязнасці жыцця абвінавачаных, паведамляюць naviny.by. Старэйшы абвінавачваны, паводле яго слоў, раней знаходзіўся ў групоўцы скінхэдаў і суполцы “Славянскія прабежкі”, якая дзейнічае ў Гомелі. Малодшы абвінавачаны быў сябрам БРСМ і дружыннікам гэтай арганізацыі.

З забітым студэнтам Аляксандрам яго пазнаёміў прыяцель за некалькі дзён да забойства. Студэнт БелДУТ прытуліў непаўналетняга, бо той пасварыўся з бацькам і яму не было дзе начаваць. Аляксандр нават даў хлопцу свае туфлі, бо ў таго парваліся красоўкі, карміў яго і дазволіў застацца на дзве ночы.

На трэцюю ноч непаўнагадовы з'явіўся не адзін, а са старэйшым прыяцелем, і разам яны забілі таго, хто праявіў да яго спагаду і дапамог.

На судзе забойства і рабаванне абвінавачаныя не адмаўляюць, але спрабуюць зваліць віну адзін на аднаго, заяўляюць пра тое, што не памятаюць нейкія моманты і вінавацяць адзін аднаго ў нагаворы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі