У Вільні пачаўся Беларускі тыдзень

Як паведамляе БелаПАН, цырымонія адкрыцця Беларускага тыдня пройдзе сёння ў гарадскім самакіраванні Вільні.

21 сакавіка ў літоўскім парламенце адбудзецца круглы стол па пытаннях беларуска-еўрапейскіх адносін. 23 сакавіка ў Цэнтральным архіве Літвы і навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта адкрыецца выстава "Невядомая БНР". Яе аснову складаюць раней невядомыя архіўныя матэрыялы Беларускай Народнай Рэспублікі. На 24 сакавіка запланаваны святочны канцэрт у ратушы.

Завершацца ўрачыстыя мерапрыемствы 25 сакавіка, у дзень абвяшчэння БНР. Удзельнікі Беларускага тыдня ўскладуць кветкі на магілы дзеячаў, якія падпісалі Акт пра незалежнасць БНР 1918 года. У гэты ж дзень адбудзецца святочны аўтапрабег па Вільні пад бел-чырвона-белымі нацыянальнымі сцягамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі