У Віцебску затрымалі Сяргея Каваленку

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў віцебскі актывіст Алесь Галавань:
130325_halavanprakavalenku.mp3
"Мы знаходзіліся на сувязі, ён сказаў: зараз мяне затрымоўваюць. Я яшчэ з табой магу размаўляць, але зараз у мяне забяруць тэлефон... Я пытаюcя ў яго: за што цябе затрымліваюць? Ён сказаў: "Магчыма, за пераход вуліцы ў неналежным месцы. Ці зараз прыдумаюць, што я лаяўся матам". Ён так сказаў".

Каваленка знаходзіцца ў Першамайскім аддзеле міліцыі.

Нагадаем, сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка ў верасні 2012-га быў памілаваны кіраўніком дзяржавы і вызвалены з магілёўскай калоніі. За кратамі ён знаходзіўся ад снежня 2011-га. У лютым мінулага года Каваленка быў асуджаны на 2 гады і 1 месяц калоніі агульнага рэжыма за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бела-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі