У Варшаве ў 25 разоў больш начлежняў, чым у Мінску

111018 Eurafokus.mp3

Чаму ў ХХI стагоддзі людзі замярзаюць на вуліцы і хто ў гэтым вінаваты? Сёння ў Мінску існуе ўсяго некалькі начлежняў. Па словах верніка Евангелісцкай царквы Сяргея Германовіча, патрапіць у іх зусім няпроста.

Германовіч: Я ведаю толькі адну начлежню ў сталіцы. Гэта дом начнога знаходжання па вуліцы Ваўпшасава, 42. Ён разлічаны на сто месцаў. Патрапіць туды няпроста: трэба прайсці флюараграфію, медыцынскі агляд, даказаць, што раней ты жыў у Мінску. Праўда, ёсць яшчэ падобнае месца на Акрэсціна. Туды таксама патрапіць могуць людзі, якія некалі былі прапісаныя ў Мінску. Там дванаццаць месцаў.

На жаль, Еўрарадыё не ўдалося паразмаўляць з дырэктарам Дома начнога знаходжання ў Мінску,  Мікалаем Вяркеевым:  былы міліцыянт не пажадаў расказаць пра ўмовы ўтрымання бяздомных у мінскай начлежні. Аднак былыя супрацоўнікі начлежні, якія пажадалі застацца інкогніта, сцвярджаюць, што пасля таго, як дырэктарам стаў Вяркееў, умовы ўтрымання там сталі “больш строгімі” , а многія з бамжоў не жадаюць туды ісці, аддаючы перавагу вуліцы.

Каб параўнаць сітуацыю з начлежнямі ў Беларусі з суседняй Польшчай, мы звярнуліся ў Дом для бяздомных “Бэтанія”, што ў Варшаве. Як сведчыць яго працаўніца Рэната Тшэшчак, усяго ў Варшаве – каля 50 начлежняў, якія ўтрымлівае ўрад Польшчы, гарадская адміністрацыя і каталіцкія прыходы.

Тшэшчак: У нашым Цэнтры ўтрымліваецца 25 бяздомных, кожны з іх жыве тут каля двух месяцаў, пакуль не вырашыць праблемы з дакументамі, не ўладкуецца на працу. Кожнаму выдзяляецца спальнае месца, шафа, іх тры разы на дзень кормяць. Кожны мае магчымасць прымаць душ, вымць свае рэчы, высушыць іх. Таксама ў нас у штаце ёсць сацыяльны работнік і лекар.

На ўтрыманне падобнага Дома патрабуецца шмат грошай. У асноўным “Бэтанію” фінансуюць валанцёры і рэлігійныя дзеячы.

ТшэшчакЧасткова, каля 30% бюджэту нам пакрывае мэрыя Варшавы, астатнія фінансы мы атрымліваем ад звычайных грамадзянаў.

Мінск і Варшава маюць параўнальную колькасць насельніцтва – каля 2 млн. чалавек. Аднак 50  варшаўскіх начлежняў супраць 1-2 мінскіх –лічба непараўнальная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі