У Варшаве патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў (фота)

Адметнасцю акцыі стала тое, што арганізатарам яе выступіў польскі бок — бюро дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага. Ранейшыя акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў праводзіліся пераважна беларускімі арганізацыямі Польшчы. Праўда, сам еўрадэпутат на акцыі так і не быў заўважаны.

Пад сценамі амбасады сабраліся каля 20 чалавек з беларускімі нацыянальнымі сцягамі і партрэтамі палітвязняў. Выступоўцы патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў. А прадстаўнік “Звязу для дэмакратыі ў Беларусі” Анатоль Міхнавец выступіў за спыненне перамоваў еўрапейскіх краінаў з беларускім прэзідэнтам, пакуль не будуць вызваленыя вязні.

Пад канец акцыі ўдзельнікі перадалі ў амбасаду ліст з подпісамі удзельнікаў акцыі. Забраць ліст ніхто з беларускіх дыпламатаў не захацеў, таму яго проста апусцілі ў паштовую скрыню амбасады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі