У Талачыне затрыманы грамадскі актывіст Раман Забела

Затрыманне праводзіў адзін з найлепшых “дэтэктываў” крымінальнага вышуку маёр міліцыі Карота. Падставы для затрымання стандартныя — Раман Забела падобны на чалавека, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства, інфармуе сайт spring96.org

На думку актывіста Мікалая Петрушэнкі, прычынай для такіх дзеянняў можа быць усё што заўгодна. Раман Забела вядомы тым, што тры гады таму назад выйграў судовы працэс і адбіў атаку мясцовага РАУС за нібыта ўчыненае правапарушэнне.

Не выключана, што затрыманне з'яўляецца прэвентыўным напярэдадні святкавання 95-годдзя БНР з мэтай не дапусціць яго ўдзелу ў афіцыйна дазволеным масавым мерапрыемстве ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі