У свеце з’явілася яшчэ адна дзяржава
9 ліпеня Паўднёвы Судан афіцыйна здабыў суверэнітэт.
У сталіцы новай дзяржавы, горадзе Джуба, пачаліся святкаванні з нагоды абвяшчэння незалежнасці. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы, радасна размахваючы дзяржаўнымі сцягамі, паведамляе ВВС.
Як распавядаюць відавочцы, паўсюль раздаецца стральба ў паветра, гучны спеў і захопленыя крыкі. Жыхары вынеслі на вуліцы ўсё, што можа выдаваць гук: барабаны, званы, ляскоткі і вуснавыя гармонікі.