У расійскай Махачкале адбыліся два выбухі, ёсць ахвяры

Выбухоўка была закладзеная ў аўтамабіль ВАЗ каля паста дарожна-паставой службы на ўскраіне Махачкалы. Выбух пашкодзіў будынкі і прыпаркаваныя паблізу машыны, паведамляюць расійскія СМІ.

Праз 15 хвілінаў, калі да месца здарэння прыбылі паліцыянты і выратавальнікі, адбыўся другі выбух. Ад яго загінулі 12 чалавек — сем паліцыянтаў, тры выратавальнікі і два мясцовыя жыхары. З раненнямі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя больш за 100 чалавек.

Паведамляецца, быццам спецыялісты знайшлі фрагменты целаў меркаваных смяротнікаў, якія падарвалі сябе.

Фота — rosukrinform.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі