У Польшчы прайшоў рок-канцэрт салідарнасці з Беларуссю
Ён адбыўся ў горадзе Аполе і ладзіўся на знак падтрымкі беларускіх палітвязняў.
Канцэрт прайшоў у рамках кампаній "Салідарныя з Беларуссю" і "Разам для Беларусі" ў Студэнцкім цэнтры культуры.
Як піша "Хартыя'97", у праграме прынялі ўдзел гурты з Беларусі ды іх польскія калегі. Нашу краіну прадстаўлялі "Dzieciuki" і "Кальян", а Польшчу — гурт з Катавіцэ "Le Fleur".
Зала авацыямі сустрэла беларускіх музыкаў. Канцэрт доўжыўся на 20 хвілінаў даўжэй за запланаваны час.
Наступнае такое мерапрыемства пройдзе 16 студзеня з удзелам рок-музыкі Аляксандра Памідорава.
Фота — charter97.org