Як паведамляе interfax.by, прадстаўнік ПАСЕ таксама плануе сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады. Херкель кажа, што да сяброў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы дайшлі звесткі пра фізічны і псіхалагічны гвалт у адносінах да вязняў у Беларусі. Гэта і хоча высветліць дакладчык па Беларусі.
Дарэчы, з ініцыятывы Херкеля ў ПАСЕ склалі пісьмовую дэкларацыю ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Яе падпісалі дзясяткі чальцоў парламентаў з усіх парламенцкіх фракцый і краін Савету Еўропы.
Нагадаем, што праваабаронца два месяцы хзнаходзіцца за кратамі. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў.