У Мінску адкрыўся кінафестваль “Лістапад”

Перад ўрачыстай цырымоніяй адкрыцця кінафестывалю па чырвонай дарожцы прайшлі ўдзельнікі і госці "Лістапада". Сярод іх былі беларускія і замежныя дзеячы кінамастацтва, члены міжнароднага журы, стваральнікі фільмаў, якія ўдзельнічаюць у фестывалі.

Праграму "Лістапада" адкрыла карціна "Алена" расійскага рэжысёра Андрэя Звягiнцава, паведамляе БелаПАН. Прэм'ера фільма адбылася на 64-м кінафестывалі ў Канах, дзе атрымала спецыяльны прыз "Асаблівы погляд".

“Лістапад” сабраў кінематаграфістаў з больш чым 30 краін свету. Фестываль праходзіць у Беларусі ўжо 18-ы раз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі