У Магілёве на акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага затрымалі траіх чалавек

23 жніўня ў Магілёве прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Удзел у ёй прынялі сем дэмакратычных актывістаў. Міліцыянты затрымалі аднаго з іх, а таксама дваіх незалежных журналістаў, інфармуе БелаПАН
Падчас акцыі яе ўдзельнікі раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра Бяляцкага. Акцыя доўжылася каля 20 хвілінаў. Калі амаль усе ўлёткі былі раздадзеныя, да Паўла Варашылава падыйшоў міліцыянт і запатрабаваў прайсці з ім. 
Пазней праваахоўнікі затрымалі незалежных журналістаў, сябраў БАЖ Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова, якія не ўдзельнічалі ў распаўсюдзе ўлётак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі