У лідараў расійскай апазіцыі праходзяць ператрусы

Ператрусы ідуць у Аляксея Навальнага, Сяргея Удальцова, Іллі Яшына, Ксеніі Сабчак. Міліцыянты прыйшлі таксама да кватэры Барыса Нямцова, але гаспадара дома не было, паведамляюць СМІ.

Агулам следства плануе сёння правесці больш за дзесяць ператрусаў. Апазіцыянеры звязваюць ператрусы з заяўленым на заўтрашні Дзень Расіі "Маршам мільёнаў".

Апазіцыянеры, у якіх сёння прайшлі ператрусы, выкліканыя ў Следчы камітэт на 12 чэрвеня.

Нагадаем, што напярэдадні следчыя затрымалі пяць чалавек, якіх падазраюць у датычнасці да масавых беспарадкаў на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня. Агулам у рамках крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў затрыманыя ўжо дванаццаць чалавек.

Як паведаміў Навальны, гэтую майку ў яго канфіскавалі пры ператрусе.

Фота ператруса ў Аляксея Навальнага

 

Фота: publicpost.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі