Здарэнне адбылося ў Феадосіі ў раёне бухты "Лісіная". Адпачывальніка з Беларусі вынесла на надзіманай лодцы ў мора. Мінчук дрэйфаваў там 2,5 гадзіны.
Інфармацыя пра курортніка, які трапіў у цяжкую сітуацыю, прыйшла выратавальнікам каля восьмай вечара 29 верасня. На дапамогу з Кактэбеля і Судака выйшлі два катары, паведамляе ІА "Новы Рэгіён".
А палове на адзінаццатую адзін з катараў знайшоў лодку і падняў на борт адпачывальніка. Мужчыну шпіталізавалі ў Феадасійскую гарадскую лякарню №1.