У красавіку пачынаецца новы адбор на фэст Emergenza

На пачатку кастрычніка ў Мінску зноў пройдзе адбор на міжнародны фестываль Emergenza. За права выступіць на адной са сцэн буйнога нямецкага фестывалю Tаubertal будзе змагацца 21 гурт.

"Сёлета пройдуць тры адборачныя этапы, - распавядае адзін з арганізатараў беларускага адбору Віталь Ціхановіч. - 3 красавіка, 10 красавіка ды 17 красавіка ў клубе Re:Public. Лепшыя гурты будуць вызначацца шляхам толькі глядацкага галасавання, без удзелу журы. Гэта калі казаць пра паўфіналы. А на фінале, які пройдзе 28 траўня, ужо дадасца і меркаванне журы. У фінал выходзіць 7 гуртоў, але, паводле меркавання арганізатараў, калі ўзнікнуць нейкія спрэчныя моманты, то можна дапусціць яшчэ адзін калектыў".

Нагадаем, у Беларусі адбор на Emergenza праходзіць ужо ў другі раз. У мінулым годзе перамог гурт No Comment Band, якія ў выніку змагаўся за паездку на Tаubertal з расійскімі фіналістамі і зноў жа стаў першым. На самім фэсце ў Нямецкім мястэчку Rothenburg ob der Tauber (Ротэнбург на Таўбры) беларускія музыкі занялі 10-е месца, а басіст гурта Алег “Лімон” быў названы другім майстрам чатырохструннай гітары на фэсце.

Сёлета беларусам будзе яшчэ складаней трапіць на міжнародны этап, бо ў расійскім фінале дадаецца яшчэ і лепшы украінскі гурт, але мінулагодні старт вельмі натхняе арганізатараў і яны перакананыя, што мы зноў пазмагаемся з першае месца ў Германіі.

Emergenza – музычны марафон, які праходзіць больш чым у 20 краінах свету: сотні тысяч музыкаў на тысячах канцэртаў граюць жывую музыку. Фестываль ладзіцца ва ўсіх буйных гарадах заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Удзельнічаць у ім могуць гурты любой стылістычнай скіраванасці. Пераможца міжнароднага фіналу атрымлівае магчымасць выступіць на галоўнай сцэне фэсту перад асноўнымі хэдлайнерамі, а таксама год актыўнай канцэртнай дзейнасці.

Паўфіналы:

Клуб Re:Public
Пачатак у 18-00
Уваход – 30 000/40 000
Інфармацыя +37529 110 35 35

3 красавіка:
1. Crusade
2. TheBlueVeins
3. Inside us
4. Неадекватный Николай
5. Litvintroll
6. 2morrow2late
7. Бульваръ

10 красавіка:
1. Час Пик
2. Rili Dope
3. Boston's Lane
4. Parking
5. Stardust Circus
6. Огурцы Band
7. J-J Bings

17 красавіка:`
1. Paingang
2. Kick Fish!
3. Без паники
4. Bulba Fusion
5. Energy
6. Step hall
7. Dead Queens

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі