У Кіеве патрыярха Кірыла сустрэлі актывісткі FEMEN (фота)

Актывістка руху FEMEN з аголенымі грудзьмі падбегла да кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла на ўзлётнай паласе аэрапорта, дзе ён даваў прэс-канферэнцыю. Яна пракрычала "Сыдзі прэч!", пасля чаго была затрыманая. На спіне ў дзяўчыны было напісана Kill Kirill ("Забіць Кірыла"), паведамляе ВВС.

Патрыярх Кірыл прыляцеў у Кіеў для правядзення традыцыйных набажэнстваў з нагоды 1024-й гадавіны хрышчэння Русі.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе руху FEMEN, дзяўчына паспрабавала выказаць свой пратэст супраць "антыдзяржаўнай дзейнасці патрыярха", а таксама "незаконнага арышту антыпуцінскіх актывістак, адданых ганебнаму судзілішчу”.

Відавочна, гаворка ў паведамленні ідзе аб удзельніцах гурта Pussy Riot, абвінавачаных ў хуліганстве ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі