У Гомелі паводка падтапіла набярэжную цэнтральнага парка (фота)

У горадзе пакрысе расце колькасць падтопленых тэрыторый. Так, вада ўжо насунулася на набярэжную цэнтральнага парку Гомеля і, мяркуючы па ўсім, не думае спыняцца. Пакуль што ў гэтым раёне паводка пагражае толькі забаўляльнай установе “Nemo-club”, што месціцца непадалёку ад ракі.

Апроч таго, вада пашкодзіла і некалькі дамоў прыватнага сектару ў розных раёнах абласнога цэнтра.

Згодна са звесткамі спецыялістаў, уздым ракі яшчэ працягнецца ў бліжэйшыя дні. Праўда, ужо не такімі тэмпамі, як раней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі