У Доме правасуддзя 68-гадовую Галіну Ганчарык аштрафавалі на 875 тысяч

У Мінску пачаліся суды над затрыманымі падчас "маўклівай" акцыі 6 ліпеня. Карэспандэнт Еўрарадыё з Дома правасуддзя паведамляе, што суддзя Мітраховіч І.А. сёння разглядае справы 15 удзельнікаў вулічнай акцыі. Усіх іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве па арт. 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса.

Першай была асуджаная пенсіянерка Галіна Аляксееўна Ганчарык. Яе прысудзілі да штрафу ў 25 базавых велічыняў (875 тысяч рублёў). Сведкам пры разглядзе справы выступіў інспектар Кастрычніцкага РАУС Мінска Казлоў.

Сваякі Галіны Аляксееўны распавялі, што яе затрымалі ля Палацу чыгуначнікаў разам з унучкай, хлопцам унучкі і 66-гадовай сяброўкай Святланай Дзмітрыеўнай Вяргейчык. Увечары бабулі трапілі ў ізалятар на Акрэсціна. Святлане Дзмітрыеўне там стала дрэнна. Ёй выклікалі "хуткую". Зараз яна ў 9-й лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі