У Брэсце затрыманы актывіст Іван Стасюк

"У 23.30 мне патэлефанаваў Іван і паспеў паведаміць, што знаходзіцца ў Маскоўскім РАУСе. У дадзенны момант тэлефон выключаны, а аператыўны дзяжурны РАУСа Бяляцкі кажа, што такі малады чалавек да іх не паступаў" - паведаміў сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімір Вуек.

Нагадаем, што 13 чэрвеня ў кватэры Івана Стасюка адбыўся ператрус. Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі у кватэру, дзе  брэсцкі актывіст дэмакратычных сіл жыве з бацькамі. Міліцыянты паказалі пастанову на правядзенне ператрусу па справе аб падпале Дома правасуддзя ў Мінску. У актывіста забралі сістэмны блок камп'ютара, флеш-карту, вінчэстар, які мае механічныя пашкоджанні, 1.260 асобнікаў улётак з інфармацыяй пра тое, што Аляксандр Лукашэнка не перамог на выбарах 19 снежня.