У Брэсце ў велапрабегу ўдзельнічала каля 300 чалавек (фота)

Арганізавалі вандроўку партал “Віртуальны Брэст” і роварны клуб “Ручаёк”. Кіраўнік клуба “Ручаёк” Міхаіл Кузьмянчук падзякаваў кіраўніцтву Дзяржаўтаінспекцыі і прысутным афіцэрам двух аўтамабіляў эскорту за разуменне і нефармальны падыход. У Польшчы роварная інфраструктура разбудаваная, і там нават вялікія велагрупы могуць перамяшчацца самастойна, кажа Кузьмянчук. Ён заклікаў прысутных дабівацца ад уладаў усталявання роварных сцежак ва ўсім Брэсце.

Велапрабег пачаўся а палове 11-й і закончыўся без надзвычайных здарэнняў каля 16-й.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі