У Брэсце патрабавалі жанчыну ў прэзідэнты

Дыскутавалі сябры прафсаюза Работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і Свабоднага прафсаюза Беларускага. Былі згаданыя словы Аляксандра Лукашэнкі паўтарагадовай даўніны, што прэзідэнцтва жанчыне ён “не саступіў бы, бо гэта цяжкі, не жаночы занятак”.

Адна з удзельніц дыскусіі, Святлана Алесіюк,  удакладніла: “Чалавек быў шчырым. Тое, што прагучала з яго вуснаў, на сённяшні момант з’яўляецца пунктам гледжання кіраўніцтва і палітыкай дзяржавы. Але чаму, уласна кажучы, жанчына не можа быць прэзідэнтам? У сілу сваіх прыродных, чалавечых якасцяў жанчына многія пытанні вырашала б не горш, а можа, нават і лепш за мужчыну. Дык дайце ўсё такі жанчынам магчымасць паруліць!”

Прыход да ўлады жанчыны-прэзідэнта спадарыня Алесіюк бачыць не праз квоту, а шляхам свабодных дэмакратычных выбараў. Але пры такіх сентэнцыях  мужчын, як у Аляксандра Лукашэнкі, такім вось спецыфічным “клопаце” тут шлях загадзя закрыты, мяркуе яна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі