У БДУ матэматыцы будуць вучыць студэнта, які здаў яе на 4 са 100 балаў

110822 Martin 2e4niki.mp3

“Балы маленькія ёсць, вядома. Ёсць 100 балаў. Ёсць нават той, хто набраў 4 балы са 100 па матэматыцы і ідзе вучыцца на матэматыка”, - супрацоўнік БДУ агучвае Еўрарадыё балы, тых, хто паступіў на платнае аддзяленне Факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Студэнты з такімі паказчыкамі зрэдку давучваюцца да дыплома. З трох соцень залічаных на факультэт, чалавек 15 не давучыцца. Гэтыя лічбы ў БДУ прыкладна называюць ужо сёння.

“Людзі прыйшлі ў апошні дзень, падаюць дакументы, абы падаць, несвядома. У апошні дзень ім, як правіла, усё роўна”.


Выкладчыкі прапануюць увесці мінімальны бал па профільных прадметах, каб немагчыма было паступаць з 4 баламі тэсту. Да прыкладу, сярэдні бал на тэсціраванні па фізіцы ў 2011 годзе – 18,6. І з меншым балам на Фізічны факультэт паступаць нельга.

“Я разумею, што гэта не вельмі добры бал. Але што рабіць? Трэба выконваць план. Можа, выцягнецца, калі не выцягнецца – адлічым. Але шанец дадзім. Мы не можам не браць дакументы”, - кажа супрацоўнік прыёмнай камісіі БДПУ.

У Педагагічны ўніверсітэт на платнае паступіў чалавек з 76 баламі сертыфікатаў. Будзе вучыцца на факультэце пачатковай адукацыі на першага настаўніка.

На факультэце дашкольнай адукацыі будзе вучыцца студэнт з вынікам 80 балаў сертыфікатаў. Не было конкурсу на матэматычным і Фізічным факультэтах – там на платнае прайшлі ўсе жадаючыя.

На спецыяльнасці “эканоміка і арганізацыя вытворчасці” Баранавіцкага ўніверсітэта дзве траціны месцаў вакантныя. Агулам на дзённае платнае недабралі амаль 200 студэнтаў!

Нагадаем, улетку кошты на навучанне ў дзяржаўных ВНУ падняліся на 14-20%.

фота: gomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі