У БАТЭ абвяргаюць чуткі пра сыход Віктара Ганчарэнкі

Нагадаем, учора з'явілася інфармацыя, што галоўны трэнер БАТЭ можа сысці ў сербскую "Црвену Звезду".

У каментары сайту Goals.by Капскі катэгарычна адмаўляе магчымасць таго, што Ганчарэнка пойдзе ў "пасрэдны клуб, які не гуляе ў Лізе чэмпіёнаў". Акрамя таго, кіраўнік барысаўскага футбольнага клуба лічыць, што сербы не маглі прапанаваць трэнеру занадта вялікія грошы.

Капскі адзначае, што літаральна месяц таму Ганчарэнку ўжо была прапанова з клуба расійскай прэм'ер-лігі. Але барысаўскі трэнер адмовіў расіянам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі