У Бабруйску праходзіць конкурс графіці… на паперы
Яго арганізатары сцвярджаюць, што лепей эскізы будуць на паперы і кардоне, чым на гарадскіх сценах. Лепшыя працы пасля з'явяцца ў выставачнай зале.
Такім чынам ініцыятары конкурсу з БРСМ, гарвыканкаму і мастацкага музею хочуць сфармаваць у гараджан беражлівае стаўленне да дзяржаўнай маёмасці, паведамляе Бабруйскі рэгіянальны партал.