У акруговых выбарчых камісіях сталіцы толькі 14 апазіцыянераў

Гэта пераважна сябры праўладных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька кажа, што фармаванне камісій для АГП стала "дыскрымінацыйным": з 10 партыйцаў у камісію патрапіў толькі адзін.

У іншых партыях сітуацыя крыху лепшая: з 20 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" у склад акруговых выбарчых камісій было ўключана 7 чалавек, з 10 сябраў Партыі БНФ — 4. Таксама ў іх склад патрапілі па адным прадстаўніку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі "Зялёныя", інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 23 верасня 2012 года.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі