Тэрэса Стшэлец кажа, што больш ніколі не паедзе ў Беларусь

У каментары сайту charter97.org па вяртанні дадому Стшэлец заявіла, лічыць несправядлівым і незаконнымутрыманне на тэрыторыі Беларусі больш за месяц. Жанчына кажа, што пачувалася закладніцай. Яна кажа, што, хутчэй за ўсё, больш ніколі не паедзе ў Беларусь.

Нагадаем, што год таму жанчына пакінула сваю машыну ў Беларусі. Па яе словах, дзеля рамонту. На аўтамабілі без дазволу гаспадыні ездзіў сын механіка, якога затрымала міліцыя. Машыну забралі і перадалі на склад мытні. У студзені суд пастанавіў, што аўтамабіль павінен быць вернуты ўладальнікам.

Але яшчэ да гэтага мытнікі прадалі машыну Стшэлец. Грамадзянцы Польшчы прапанавалі вярнуць грошы, вылічыўшы з іх велізарнае мыта і падаткі. Яна адмовілася плаціць, і беларускі бок ануляваў яе візу, затрымаўшы на тэрыторыі нашай краіны. 8 красавіка жанчына абвясціла галадоўку ў будынку консульства Польшчы ў Брэсце.

Фота — PAP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі