Сяргея Удальцова адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе

Каардынатару "Левага фронту" Сяргею Удальцову пагражае ад чатырох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Пасля сённяшняга допыту ў Следчым камітэце яго адпусцілі пад падпіску.

Нагадаем, крымінальная справа была распачатая па выніках праверкі фільма НТВ "Анатомія пратэсту-2" аб дзейнасці расійскай апазіцыі. У фільме сцвярджалася, што апазіцыянеры на грошы з-за мяжы рыхтуюць сілавы захоп улады. Было паказанае відэа, дзе Удальцоў і яго калегі размаўляюць з былым старшынёй парламенцкага камітэта Грузіі па абароне і бяспецы Гіві Таргамадзэ.

Падчас праверкі было высветлена, што запіс сустрэчы сапраўдны, а само спатканне адбылося ў Мінску ў другой палове чэрвеня.

Удальцоў сцвярджае, што не мае дачынення да арганізацыі ці падрыхтоўкі масавых беспарадкаў, інфармуе РІА "Новости".

Фота — ria.ru