Сяргея Каваленку ўжо даставілі ў "Навінкі"

Пра дастаўку арыштаванага палітвязня з калоніі "Віцьба-3" у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках (Мінск) паведаміла агенцтву БелаПАН яго жонка Алена.

Дарэчы, бацька Каваленкі мусіў у сераду сустракацца з сынам у віцебскай калоніі. Аднак калі ён прыйшоў на спатканне, яму паведамілі, што Каваленкі ў калоніі ўжо няма.

Нагадаем, Каваленка ў зняволенні трымае галадоўку. Так ён пратэстуе супраць незаконнага, на яго думку, арышту і прысуду. За гэты час палітвязень страціў амаль палову сваёй вагі і важыць каля 45 кг.

10 красавіка судовая калегія Віцебскага абласнога суда прызначыла Каваленку комплексную псіхіятрычную экспертызу. Папярэдне псіхіятры заявілі, што ў палітвязня назіраецца псіхічны разлад, які выяўляецца ў тым ліку і ў адмове ад ежы.

Фота — ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі