Сяргей Каваленка працягвае галадоўку пратэсту

Як інфармуе БелаПАН, 4 студзеня з Каваленкам сустрэўся адвакат. Ён перадаў палітвязню просьбу жонкі, каб тоё адмовіўся ад галадоўкі, якая доўжыцца ўжо 18-ы дзень. Але Каваленка заявіў, што галадоўку спыніць толькі пасля свайго вызвалення.

Сёння Алена Каваленка хоча пайсці на прыём у СІЗА. Яна паспрабуе перадаць мужу праз медыкаў пітную ваду. Нагадаем, што ў жонкі не прымаюць перадачы для палітвязня. Таксама жанчына спадзяецца атрымаць спатканне з мужам, каб пераканаць яго спыніць галадоўку пратэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі