Святаслаў Барановіч на судзе часткова прызнае сваю віну

Пракурор Серакоў зачытаў абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках — яно стандартнае, як і для іншых абвінавачаных. На суд прыйшлі толькі 10 з 23 пацярпелых, адзначае Радыё "Свабода".

Барановіч кажа, што 19 снежня прыйшоў на Плошчу паводле свайго права грамадзяніна. Ён кажа, што хацеў паслухаць альтэрнатыўных кандыдатаў пра вынікі выбараў. Кажа, што разам з іншымі дайшоў ад Кастрычніцкай да Незалежнасці і апынуўся на прыступках Дома ўраду. Там Барановіч атрымаў дубінкай па галаве. Ён кажа, што некалькі разоў ударыў у адказ рукой па шчытах, каб сілавікі зразумелі, што за неправамерныя дзеянні могуць атрымаць адпор.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі