Стыў Вай едзе ў Мінск з канцэртным майстар-класам

Як дакладна будзе выглядаць двухгадзінны сэт рокера, арганізатары пакуль не ведаюць. Але пераконваюць, што мерапрыемства зацікавіць не толькі музыкаў, але і звычайных аматараў жывога гуку.

“Гэта будзе майстар-клас, але сумешчаны з канцэртам, ― тлумачыць прадстаўнік арганізатараў Павал Бурылічаў. ― То бок, ён будзе граць, але адначасова і паказваць, як граць. Іх едзе чатыры чалавекі. Праўда, гэта могуць быць мэнаджары, яшчэ нехта… Пра гэта пакуль вядуцца перамовы. Але канцэрт дакладна будзе, і 13 сакавіка ўжо з’явяцца квіткі”.

Апроч сталага супрацоўніцтва са сваім настаўнікам Фрэнкам Запам, Стыў Вай гастраляваў з калектывамі Alcatrazz, Whitesnake, Дэвідам Лі Ротам, удзельнічаў у канцэртных турах G3. У 1999 годзе заснаваў уласны лэйбл Favored Nations, арыентаваны на запіс менавіта віртуозных выканаўцаў.

У сольнай кар’еры Стыва Вая — 9 альбомаў, прададзеных агульным накладам больш за 15 мільёнаў асобнікаў. Вай тройчы ўзнагароджаны прэміяй “Грэмі”.

Першыя 100 квіткоў на мінскі канцэрт каштуюць 350 тысяч, астатнія, набытыя загадзя, ― 400 тысяч, а ў дзень канцэрта ― 450 тысяч.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі