Станіслаў Шушкевіч: Еўрасаюз можа паспрыяць умацаванню дыктатуры

Шушкевіч: "На вялікі жаль, я даўно пераконваюся ў тым, што Еўрасаюз непаслядоўны. Мы ўжо мелі справу з папярэднімі кіраўнікамі, калі прыехаў Хаўер Салана, а потым Беніта Ферэра-Вальднэр і пачалі тут цалавацца з нашым кіраўніцтвам. Я не выключаю, што гэтая "хвароба" ў іх не прайшла. А тое, што яны адступаюць ад галоўнага правіла — вызвалення палітвязняў, — не ўпрыгожвае гэтую паважаную структуру. Я лічу, што такі захад будзе спрыяць толькі таму, каб тут дыктатура ўмацоўвалася і гнілі палітвязні".

На думку Шушкевіча, выкрэсліваць міністра замежных справаў з "чорнага спісу" Еўрасаюза можна толькі пасля вызвалення палітвязняў. 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі