Спецслужбы змогуць праслухоўваць і чытаць Skype

Аб гэтым паведаміў карэспандэнту амерыканскага выдання Slate піяр-дырэктар кампаніі Хаім Хаас. Гэта азначае, што цяпер спецслужбы змогуць атрымаць усе дадзеныя асабістай перапіскі карыстальнікаў і праслухоўваць размовы па афіцыйным запыце.

Характэрна, што раней Skype быў адным з самых абароненых спосабаў зносін у інтэрнэце. Перахапіць дадзеныя было практычна немагчыма. Гэта неаднаразова выклікала пратэсты спецслужбаў у розных краінах. Да прыкладу, у 2008 годзе ў Германіі паліцыя нават наняла хакераў, каб яны знайшлі спосаб узламаць Skype і сачыць за планамі зламыснікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі