Пацярпелы Зянкевіч кажа, што яго аблілі з вогнетушыцеля і ён атрымаў апёкі, перадае Радыё "Свабода". На пытанне адваката, якія масавыя беспарадкі бачыў, Зянкевіч адказаў, што калі б спецназу не было на плошчы, то былі б масавыя беспарадкі.
Спецназаўцы хадайнічаюць, каб пасля допыту іх адпускалі з залы паседжання, бо яны павінны працаваць на футбольным матчы БАТЭ — "Барселона".
Спецназаўцы Лушчык і Піліпейка кажуць, што іх пабілі на Плошчы, але абвінавачанага Барановіча не бачылі і не пазнаюць.