Міністр юстыцыі выказаўся па справе Міхаіла Снегіра

Алег Сліжэўскі: “Што тычыцца рашэння суда, то ніхто, у тым ліку і міністр юстыцыі каментаваць вынясенае судом рашэнне не можа. Рашэнне суда можа быць перагледжанае толькі вышэйстаячай інстанцыяй, альбо апратэставанае органамі пракуратуры”.

130207_slijeuskikamentarrashenniasuda.mp3

Нагадаем, днямі былога пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра вызвалілі са шклоўскай калоніі. У траўні 2010-га яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. Снегіра прызналі вінаватым у прыняцці службовай асобай, якая займае адказнае становішча, матэрыяльных каштоўнасцяў у буйным памеры, у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і захоўванні боепрыпасаў.

Ён адседзеў амаль 4 гады. Паводле рашэння суда, неадбыты ім тэрмін быў заменены на больш мяккае пакаранне — у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Снягір будзе знаходзіцца дома, але абмежаваны ў руху.

МУС: вызвалены Міхаіл Снягір абмежаваны ў руху

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі