МУС: вызвалены Міхаіл Снягір абмежаваны ў руху

Нагадаем, учора з'явілася інфармацыя, што былы пракурор Мінскай вобласці Міхаіл Снягір датэрмінова выйшаў на свабоду. У траўні 2010-га яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. Снягіра прызналі вінаватым у прыняцці службовай асобай, якая займае адказнае становішча, матэрыяльных каштоўнасцяў у буйным памеры, у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і захоўванні боепрыпасаў.

Як паведамляе агенцтва "Интерфакс-Запад", Міхаіл Снягір "вызваліўся не ўмоўна-датэрмінова". "Па рашэнні суда неадбыты тэрмін прызначанага пакарання яму заменены на больш мяккае пакаранне — у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Па сутнасці, ён будзе знаходзіцца дома, але абмежаваны ў руху. Снягір ўжо стаў на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі", удакладнілі ў МУС.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі