Шведскаму праваабаронцу не далі беларускую візу

Разам з сям'ёй праваабаронца збіраўся ва Украіну на чэмпіянат Еўропы па футболе. На зваротным шляху яны хацелі ехаць праз Беларусь.

На думку Углы, беларускія ўлады хочуць гэткім чынам пакараць яго за частую крытыку афіцыйнага Мінску ў сферы правоў чалавека. Тым не менш, кажа праваабаронца, ён не збіраецца маўчаць пра стан правоў чалавека ў Беларусі з-за гэтай адмовы.

Фота — svaboda.org