Шаркоў: У сённяшняй акцыі паўдзельнічае некалькі соцен аўтамабіляў

Рэспубліканская акцыя "Стоп бензін 2" пройдзе сёння ў Мінску і іншых гарадах краіны. Аўтамабілісты будуць пратэставаць супраць павышэння коштаў на паліва.

Акцыю ініцыяваў аргкамітэт аб'яднання "За аўто". Як паведаміў Еўрарадыё адзін з арганізатараў Арцём Шаркоў, людзі збяруцца на трох аўтазаправачных станцыях горада і пасля арганізавана выедуць на праспект Незалежнасці, каб прыблізна ў 19.30 рухацца ў бок Нацыянальнай бібліятэкі.

Вось што распавёў Арцём Шаркоў пра тое, наколькі масавай будзе акцыя:

"Наколькі вядома на дадзены момант, далучылася вельмі шмат розных клубаў, нелегальныя гоншчыкі і аўтаклубы, шмат людзей, якія ўвогуле не ўдзельнічалі ў аўтамабільных кампаніях. Недзе каля некалькі соцен аўтамабіляў будзе".

Шаркоў спадзяецца, што ніякіх праблемаў з праваахоўнікамі ва ўдзельнікаў акцыі не будзе. Праўда, пасля гутаркі Еўрарадыё з Шарковым, да яго патэлефанавалі са сталічнай міліцыі і запрасілі на размову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі