Сёння Ўладзімір Някляеў атрымае "Глінянага Вялеса"

Традыцыйна на пачатку сакавіка штогод арганізацыйны камітэт “Глінянага Вялеса” называе імя свайго лаўрэата. Аднак сёлета ўручэнне прэміі адклалася, бо Ўладзімір Някляеў быў пад хатнім арыштам. Цяпер, калі паэт выйшаў на волю, ён можа атрымаць сваю ўзнагароду.

Як прызнаўся сам Уладзімір Някляеў, пра прысуджэнне прэміі ён даведаўся, калі яшчэ знаходзіўся пад арыштам, паведамляе "Наша ніва".

Уручэнне “Глінянага Вялеса” адбудзецца сёння а 18.00 у офісе Беларускага ПЭН-цэнтра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі