Сёння ў Мінску пройдуць суды над удзельнікамі "маўклівай акцыі"

Па звестках праваабаронцаў, большасць з затрыманых вінавацяць у дробным хуліганстве. Як паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Валянцін Стэфановіч, падчас учорашняй акцыі па ўсёй краіне было затрымана каля 250 чалавек, з іх больш за 160 — у Мінску. Большасць затрыманых адпусцілі без пратаколаў. Таксама падчас акцыі было затрымана прынамсі 13 журналістаў, якіх пасля адпусцілі.


У дробным хуліганстве вінавацяць каля 30 чалавек. 

На думку Стэфановіча, сёння пакаранні могуць быць больш жорсткія чым тыдзень таму. Ён не выключае, што сёння будуць не толькі штрафаваць затрыманых, але і караць іх адміністрацыйным арыштам. 

Па звестках праваабаронцаў, удзельнікаў "маўклівай акцыі" збівалі нават пасля затрымання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі