Сёння пачынаюцца суды над Валянцінам Стэфановічам

Працэс па справе аб спагнанні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча адбудзецца а 10-й гадзіне ў судзе Партызанскага раёна Мінска.

Гэты працэс павінен быў распачацца яшчэ 15 лістапада. Аднак па сямейных абставінах праваабаронца не мог патрапіць на яго. Заяву аб пераносе даты судовага разгляду Валянцін Стэфановіч накіраваў у Партызанскі суд, які і перапрызначыў дату разгляду.

Апрача таго, скарга Валянціна Стэфановіча адносна вынесенага яму штрафу падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна будзеразглядацца ў судзе Партызанскага раёна таксама сёння, але ў 11:30, паведамляе spring96.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі