Сёння пачынае дзейнічаць Адзіная эканамічная прастора

АЭП - праект эканамічнай інтэграцыі Мытнага саюза трох краін. Сутнасць яго складаецца ў аб'яднанні мытных тэрыторый дзяржаў-удзельніц. Агульная прастора прадугледжвае вольны рух тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы.

У рамках АЭП павінна праводзіцца ўзгодненая гандлёвая і валютна-фінансавая палітыка, забяспечвацца раўнапраўная канкурэнцыя.

Да гэтага часу органам кіравання АЭП з'яўлялася камісія Мытнага саюза. Аднак з 1 студзеня гэтыя функцыі пераходзяць да новай структуры – Еўразійскай эканамічнай камісіі. Паступова ёй будуць  перадавацца нацыянальныя паўнамоцтвы Беларусі, Казахстана і Расіі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі